Нягледзячы на любыя дзеянні Расіі ў дачыненні да Паўднёвакурыльскіх выспаў, яна не мае права імі валодаць. З такой заявай выступіў сёння міністар замежных спраў Японіі Сэйдзі Маэхара.

Маэхара прыбывае сёння з візытам у Маскву. Расійска-японскія дачыненьні апошнім часам абвастрыліся — пасля візітаў на спрэчныя выспы прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева і міністра абароны Анатоля Сердзюкова.

Мядзведзеў заявіў учора, што вайсковыя падраздзяленні на выспах будуць пераўзброеныя.

Токіа выказаў пратэст супраць візітаў расійскіх чыноўнікаў. Японія не прызнае расійскай юрысдыкцыі над выспамі, якія СССР заняў падчас Другой сусветнай вайны, і называе іх сваімі паўночнымі тэрыторыямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?