Дасьледчыкі з Унівэрсытэту Таронта прадставілі незвычайны праграмны комплекс "Psiphon", які, паводле слоў распрацоўшчыкаў, здольны пераадольваць розныя дзяржаўныя мэтады цэнзураваньня ў Інтэрнэце.

Новая праграма дазволіць грамадзянам краін, у якіх абмяжоўваецца свабода ў Інтэрнэце, атрымаць доступ да забароненых інтэрнэт-рэсурсаў зь любога пункту. Праграма надзейна абароненая ад электроннага праслухоўваньня, паколькі усе дадзеныя надзейна шыфруюцца. Тэставаньне распрацоўкі ідзе ўжо зь мінулага лета, а фінальная вэрсія мае зьявіцца 1 сьнежня 2006 г. Нагадаем, што зусім нядаўна міжнародная арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" склала сьпіс з 13 краін – "ворагаў Інтэрнэту". У гэты сьпіс трапілі Беларусь, Кітай, Сірыя, Віетнам ды іншыя дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?