Ніколі раней Сурыкаў не прымаў дэлегацый грамадзянскай супольнасці.

Вольга Бандарэнка — жонка Змітра, Мілана Міхалевіч — жонка Алеся і Марына Адамовіч — жонка Міколы Статкевіча перадалі кіраўніку расійскай дыпмісіі зварот да прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. У іх сваякі зняволеных, што з’ядналіся ў Камітэт «Вызваленне», пішуць: «Мы просім вас зрабіць усё магчымае, каб прымусіць беларускія ўлады адумацца. Яны запусцілі махавік рэпрэсіяў, які сёння перамолвае лёсы тысяч людзей у Беларусі. Арыштаваныя кандыдаты ў прэзідэнты, іх давераныя асобы, журналісты і моладзевыя актывісты ні ў чым не вінаватыя. Яны павінны быць вызваленыя, з іх павінны быць знятыя абсурдныя і жудасныя абвінавачванні».

Як вядома, прэзідэнт Мядзведзеў асудзіў парушэнні праваоў чалавека ў Беларусі і арышт апанентаў Аляксандра Лукашэнкі ў часе сустрэчы з расійскімі праваабаронцамі. Ён таксама абмежаваўся вельмі стрыманым віншаваннем, якое даслаў праз тыдзень пасля выбараў.

Еўрасаюз і ЗША, з другога боку, не прызналі вынікаў выбараў законнымі і зрабілі адназначныя жэсты падтрымкі зняволеных і іхных сем'яў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?