Пракуратура Мінска высвятляе прычыны самагубства 29-гадовага мінчука.
Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашоў, мужчына застрэліўся з пісталета, стрэліўшы сабе ў галаву, 10 лютага прыкладна а 12 гадзіне ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага. У гэты час у доме знаходзілася маці.
Устаноўлена, што перад самагубствам мінчанін патэлефанаваў сваёй жонцы, а потым напісаў перадсмяротную запіску, у якой развітаўся з усімі.
Падчас агляду кватэры ў ёй былі знойдзеныя дзве пнеўматычныя вінтоўкі.
0
0
0
0
0
0