Грамадства22

Чацвёрты ліст ад Севярынца сведчыць, што сам ён лістоў не атрымлівае

Учора маці зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Тацьцяна Яўгенаўна атрымала ўжо чацьвёрты па ліку ліст ад сына, датаваны 5 лютага і пазначаны нумарам 10.

Тацьцяна Севярынец задаволеная, што шматлікія скаргі, напісаныя ёй у апошні час, далі плён, і лісты сталі даходзіць рэгулярна. Але са зьместу ліста, яна робіць выснову, што самому Паўлу лісты з волі не даходзяць.

«Тое, што некаторыя ягоныя лісты даходзяць да нас, сам Павал здагадваецца па другасных прыкметах, у прыватнасьці па тым, што яму перадалі лекі і манікюрныя нажніцы, якія ён прасіў. Але ён нічога ня піша пра тое, што атрымлівае нашыя лісты», — зазначае спадарыня Тацьцяна.

«Таксама Павал вельмі дзякуе тым, хто дасылаў яму пасылкі і пералічваў на ягоны рахунак грошы, называючы ахвярнікаў па імёнах: спадарыне Іне, спадару Аляксандру, Эле Ігранаўне Олінай, Ірынцы Губскай, Юліі Фраловай. Відаць, ён атрымлівае інфармацыю пра тое, хто канкрэтна пералічвае грошы і дасылае пасылкі. Але гэта таксама азначае, што акрамя пераказаў і пасылак ніякія лісты з волі да яго не даходзяць», — робіць выснову яна.

А яшчэ, паведамляе Тацьцяна Севярынец, у гэтым лісьце Павал паведаміў, што напісаў 2 заявы: заяву на сустрэчу з адвакатам, паколькі апошняя была яшчэ 29 снежня мінулага года, і заяву на тое, каб да яго дапусьцілі святара на споведзь і на прычасьце.

Таксама ў лісьце Севярынец традыцыйна перадае прывітаньне і зычэньне Божай Ласкі ўсім тым, хто перажывае і моліцца за яго. Сам ён таксама моліцца, піша, абдумвае.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць