Сотні людзей сабраліся ў цэнтры сталіцы Алжыра, патрабуючы паляпшэння ўмоў жыцця і пашырэння грамадзянскіх свабодаў.
Дэманстрацыя супраць рэжыму прэзідэнта Абдэль Азіза Бутэфлікі адбылася насуперак уладам; удзельнікаў акцыі не палохалі нават 25 тыс. супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прывезеных у горад з мэтай прадухіліць беспарадкі.
Мясцовыя крыніцы паведамляюць аб сутыкненнях паміж апазіцыяй і паліцыяй у краіне, у якой з 1992 года ўведзены рэжым надзвычайнага становішча.
0
0
0
0
0
0