Дзень Волі пройдзе пад лозунгамі «Свабода палітзняволеным» і «Беларусь будзе свабоднай»
Акцыя апазіцыі 25 сакавіка ў Мінску пройдзе пад лозунгамі «Свабода палітзняволеным» і «Беларусь будзе свабоднай». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 12 лютага на пасяджэнні сойма партыі.
Паводле яго слоў, у аргкамітэт па падрыхтоўцы акцыі ўваходзяць Партыя БНФ, рух «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду!» і «Еўрапейская Беларусь», Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», «Малады фронт» (Чэхія) і нефармальны рух «Маладая Беларусь».
Заяўка на правядзенне гэтага вулічнага мерапрыемства будзе пададзена ў Мінгарвыканкам 14 лютага. З
аяўнікі плануюць пачаць акцыю каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук а 18 гадзіне, пасля чаго правесці шэсце да сквера імя Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 21.00 прадугледжваецца правесці мітынг.
Партыя БНФ прыняла рашэнне прапанаваць усім партыям і арганізацыям адмовіцца ад выкарыстання падчас акцыі ўласнай сімволікі, прыйсці на яе толькі з
Каментары