За падманнае паведамленне аб мініраванні электрычкі ў ёй жа затрыманы 43-гадовы жыхар Ганцавічаў.

Як паведаміў БелаПАН першы намеснік начальніка Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Сяргей Фясюн, 11 лютага каля 16.00 па тэлефоне 102 пазваніў невядомы, які заявіў, што

электрацягнік зносінамі Мінск — Баранавічы можа ўзарвацца.

Атрыманая інфармацыя была аператыўна апрацаваная і праз 10 хвілін у гэтым жа электрацягніку нарад суправаджэння Баранавіцкага АУСТ, які забяспечваў ахову грамадскага парадку ў электрычцы, затрымаў таго, хто званіў.

Ім аказаўся жыхар Ганцавічаў 1967 года нараджэння. Ён званіў у міліцыю са свайго мабільнага тэлефона.

На найбліжэйшай станцыі Гарадзея з электрычкі былі эвакуяваны каля тысячы пасажыраў.

Сапёры ніякіх выбухованебяспечных прадметаў не знайшлі. Электрацягнік быў затрыманы на 1 гадзіну 40 хвілін.

«Мінёр» змешчаны ў ІЧУ Баранавіцкага РАУС. У дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса РБ (заведама падманнае паведамленне аб небяспецы).

Мужчына працуе вахтавым метадам у Расіі. Ён званіў у міліцыю, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, прычыну свайго ўчынку растлумачыць не змог. Раён, дзе было зафіксавана здарэнне, уваходзіць у зону абслугоўвання Баранавіцкага АУСТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?