Ірына Халіп і Кацярына Кібальчыч — адразу дзве беларускі атрымалі ўзнагароды «Залатое пяро Расіі 2010».
Кацярына Кібальчыч атрымала прэмію за рэпартажы з Мінска.
Прэстыжная прэмія Саюза журналістаў Расеі прысуджана ўласнай карэспандэнтцы «Новай газеты» Ірыне Халіп і карэспандэнтцы расійскага «Першага канала» Кацярыне Кібальчыч. Абедзве беларускі адзначаны ўзнагародамі за працу ў «гарачым пункце», імя якому — Беларусь.
Яшчэ да пачатку цырымоніі ў «Хамераўскім цэнтры» ў Маскве госці маглі бачыць банэр «Новай газеты» з партрэтам Ірыны Халіп, на якім было напісана, што журналістка не можа асабіста атрымаць узнагароду, бо знаходзіцца пад хатнім арыштам у Менску.
Замест Халіп дыплом атрымаў намеснік галоўнага рэдактара «Новой газеты» Віталь Ярашэўскі.Ён сказаў, што ў Беларусі ўсё вельмі дрэнна, «нават горш, чым у Расеі», і што супрацоўніцтва з Лукашэнкам будзе ганьбай для расейскіх уладаў.
Другая беларуска, Кацярына Кібальчыч, атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Спецыяльны карэспандэнт года» за серыю рэпартажаў аб выбарах у Беларусі.Звяртаючыся са сцэны да журналісцкай супольнасці Расіі, Кацярына сказала: «У Менску цяпер стала вельмі складана працаваць журналістам. Асабліва маім калегам, якія пастаянна жывуць у краіне. Многія з іх дапамагалі мне. Гэта і іх ўзнагарода таксама.
У цэлым расійскія каналы аб’ектыўна асвятлялі выбары ў Беларусі, знаходзілі эфірны час і дакладныя словы для ацэнкі падзей.Пасля 19 снежня хтосьці павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча, а хтосьці падпісаў лісты ў падтрымку палітычных закладнікаў. Я маю на ўвазе людзей у Расіі, якія карыстаюцца маральным аўтарытэтам. Але гэта іх выбар. Мы, журналісты, зрабілі ўсё, каб расказаць пра тое, што на самой справе адбываецца ў краіне».
Характэрна, што
гэтыя словы слухалі, седзячы ў першым шэрагу, вядомыя сябры Лукашэнкі: былы прэм’ер-минстр Расіі Яўген Прымакоў, аўтар хвалебнага фільма пра Лукашэнкуэкс-гендырэктар канала ТВЦ Алег Папцоў і намеснік мэра Масквы Уладзімір Рэсін.
Найлепшай тэлепраграмай 2010 года назвалі праект НТВ «Цэнтральнае тэлебачанне». Гэтая праграма таксама не пакідала без увагі падзеі ў Беларусі. У зале быў заўважаны спецыяльны карэспандэнт НТВ, былы карэаспандэнт у Мінску Павел Селін, але на сцэну ён так і не выйшаў.
Вядучая цырымоніі, вядомы расійскі тэлекрытык Ірына Пятроўская сказала, што беларуская тэма не выпадкова хвалюе расейскіх журналістаў: «За падзеямі ў Менску патрэбна сачыць, каб падобнае не паўтарылася ў Расіі».
Кацярына Кібальчыч адказала на некалькі пытанняў «Беларускага партызана».
— Кацярына, асвятляць прэзідэнцкую кампанію ў Беларусі — гэта быў твой асабісты выбар або камандзіроўка ў «гарачы пункт»?
— Колькі працую на Першым канале (ужо пяць гадоў) — перад кожнай камандзіроўкай мяне пытаюцца: «Можа, табе не ехаць у Менск?» Кіраўніцтва непакоіцца, у іх у гэтым сэнсе ёсць вопыт: Павел Шарамет, Віктар Дзятліковіч, Дзмітрый Завадскі — усе яны былі супрацоўнікамі Першага канала (ОРТ) і беларусамі. Гэта значыць, у мяне ёсць выбар: ехаць ці не. Але ў Мінск заўсёды вельмі хочацца.
— Што больш за ўсё ўрэзалася ў памяць за час мінулай кампаніі?
— Перыяд збору подпісаў. Гутаркі аб палітыцы ў горадзе. Тое, пра што гаварылі на кухнях, а некаторыя нават баяліся вымаўляць уголас, раптам выплюхнулася на вуліцы. «Паветра свабоды закружыла галаву прафесара Плейшнера». Былі моманты абсалютнага шчасця. Хацелася забавіцца ў гэтай восені і не думаць, чым усё скончыцца.
—
— Быў момант, калі ў нас на вачах АМАП літаральна таптаў аднаго хлапчука. У яго былі доўгія валасы, я нават падумала, што гэта дзяўчына. Хацела «яе» выцягнуць, пабегла, але па дарозе спалохалася і проста не магла зрушыць з месца некалькі секунд. У выніку на дапамогу прыйшоў Вася Сямашка, аператар БелаПАН. Гэта ёсць на касеце — і як я ўпадаю ў ступар, і як Вася крычыць: «Не бі ляжачага, памажы, што стаіш?» — І амапавец дапамог. Вася — малайчына. А мне сорамна.
За выключэннем гэтага асабліва экзістэнцыяльнага моманту, страшна не было… Я разумела, што з вялікай верагоднасцю мне нічога не пагражае. Мы з аператарам ведалі, як сябе паводзіць. Былі на Плошчы ад пачатку да канца. Знялі шмат цікавага. Кажу гэта спакойна, бо зыходнікі «Плошчы» ўжо вывезеныя за межы Беларусі.
— Асабліва варта расказаць пра тваё вяртанне ў Маскву — партызанскімі сцежкамі з «саюзнай Беларусі», абнятай полымем чарговай «элегантнай перамогі». Раскажы, як гэта было.
— Я з’язджала ў сярэдзіне студзеня з касетамі, вінчэстарамі і везла кучу відэаматэрыялаў, якія ўдалося здабыць у калегаў. Проста падарунак для КДБ! Ехала на перекладных, спрабавала неяк шыфравацца. Думала, што ўсё гэта параноя і збоку мая канспірацыя выглядае, як ідыятызм. Але лепш быць ідыёткай, якая павезла заплечнік з касетамі ў Маскву, чым разумнай, якая дае паказанні БТ, пакуль касеты вывучаюць ГБэшнікі ці яшчэ горш — БТшнікі.
— Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, што гэта? Якія пачуцці ты зведваеш?
— Першыя тыдні пасля