Ты бяжыш восеньскім лесам.
Даганяюць лісты алею.
Елкам мроіцца лёд і завеі,
Пекла чорнае мроіцца бесам.

Гром з маланкай на твары знікаюць,
Неба твар да цябе схіліла,
Лісця жоўтага ў кубак наліла,
Я за гэта сёння не каюсь.

Ты стаіш над ракою часу,
Йдуць часы, вечары, гадзіны…
Быў. Ёсць. Будзе толькі Адзіным
Той, хто гладзіць палеткі прасам.

Помніш ты наш пагорак над Нёмнам
Дзе гармонія шэрага й чыстага?
Праз гады і віхуры ён выстаяў
Выстаяў — і мы выстаім!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?