Рэабілітацыя Маі Абромчык можа быць больш складанай і зойме больш часу, чым чакалася. Аб гэтым «НН» паведамілі блізкія дзяўчыны. У першай палове лютага Мая некалькі разоў наведала дактароў у Менску.

Сям'я Маі працягвае збіраць грашовыя сродкі, прызначаныя на паслугі юрыстаў і медычную дапамогу.

 Мая Абромчык у рэдакцыі «НН». Фота Алеся Пілецкага.

Мая Абромчык у рэдакцыі «НН». Фота Алеся Пілецкага.

Нагадаем, што вечарам 19 снежня Мая Абромчык разам са сваімі сябрамі была жорстка збітая у раёне плошчы Незалежнасці. У акцыі пратэсту яна не ўдзельнічала, аднак гэта не спыніла спецназаўца, які біў дзяўчыну спачатку дубінкай, а потым нагамі. Пасля збіцця Мая не магла самастойна ісці ў аўтазак. Выявілася, што ў дзяўчыны зламаная нага.

Тым часам у выпісцы са шпіталя дактары 6 Клінічнага шпіталя Мінска пазначылі, што Мая атрымала «бытавую траўму», а скаргу на дзеянні спецназаўца далучылі да справы «аб масавых беспарадках». Па словах маці Маі, Галіны, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. Бацькі Маі звяртаюцца да тых, хто быў сведкамі збіцця дзяўчыны і яе сяброў, і хто можа пацвердзіць гэта ў судзе, звязацца з імі.

Падаем нумары рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі для Маі:

Рахункі ў беларускіх рублях: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000052, 9004-Р / Дабрачынны рахунак BYR (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна.

Валютныя рахункі: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000373, 9000-Р / Дабрачынны рахунак USD (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000036, 9005-Р Дабрачынны рахунак EUR (0510/0132) Абромчык Мая Генадзьеўна

Электронны кашалёк easypay.by 18151904

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?