10 чалавек удзельнічалі ў пікеце супраць гамафобіі ў Беларусі. Акцыя прайшла ў скверы насупраць будынку Міністэрства юстыцыі. Удзельнікі заявілі, што з-за моцнага марозу акцыя будзе доўжыцца 5 хвілінаў.

Гэта быў першы санкцыянаваны ўладамі пікет прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў.

Удзельнікі трымалі лозунгі: «Кахай, каго хочаш», «Каханне — гэта асноўнае права чалавека», «Правы геям і лесбіянкам», «Гамафобія = фашызм».

За акцыяй назіралі супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным і журналісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?