Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, прэсавая служба прэзыдэнта Расеі забараніла беларускім журналістам прысутнічаць на прэсавай канфэрэнцыі, якую мае даць перад адлётам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
Беларускія і расейсктя журналісты падышлі да VIP-залі, аднак беларускім забаранілі ўваходзіць у яе.
Гаворка ідзе пераважна пра супрацоўнікаў беларускіх дзяржаўных СМІ.