З Беларуссю дасягнутая дамоўленасць аб закупцы і ўвозе ва Украіну 15 тысяч тон сметанковага масла.
Пра гэта заявіў першы намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Вадзім Капылоў.

Сітуацыя на сусветным рынку харчавання выклікае занепакоенасць, адзначыў Капылоў. «Растуць цэны на пшаніцу, белы цукар, цукар-сырэц, іншую прадукцыю. Дэфіцыт праглядаецца, і прагнозы такія, што з года ў год ён можа павялічвацца. На сённяшні дзень гэта няпростая сфера», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?