Першыя судовыя працэсы па справе падзеяў 19 снежня адбудуцца ў мінскіх раённых судах на гэтым тыдні.
«На гэтым тыдні (…) будзе слухацца справа па абвінавачванні Васіля Парфянкова», — паведамілі Інтэрфаксу ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што арыштаваныя Дзмітры Новік і Аляксандр Малчанаў ўжо азнаёміліся з матэрыяламі сваіх справаў.
Раней у Мінскі гарадскі суд перададзеная справа двух расейцаў — Арцёма Брэўса і Івана Гапонава.
Усяго па справе падзеяў 19 снежня абвінавачанымі праходзяць 42 чалавекі, сярод якіх некалькі былых кандыдатаў на прэзідэнта.