Акцыю плануюць правесці ў форме мітынгу і шэсця. Мітынг мяркуецца пачаць, а 18-й каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. А 19.00 павінна пачацца шэсце да сквера імя Янкі Купалы, дзе з 20.00 да 21.00 мае адбыцца яшчэ адзін мітынг.

Акцыя пройдзе пад лозунгамі «Свабода палітвязням!» і «Беларусь будзе вольнай!»

Заяўку ў гарвыканкам падпісалі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, руху салідарнасці «Разам» Алесь Макаеў і аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Ірына Губская.

На Дзень Волі 25 сакавіка дэмакратычныя сілы традыцыйна ладзяць мітынгі і шэсці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?