У цэлым 20-градусныя маразы затрымаюцца не менш чым на два тыдні.
futuriti.com
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 лютага ў Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па ўсходніх раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 2–7
месцамі мінус 25–27°С, днём мінус 13–19°С, упаўднёва-заходніх раёнах мінус 8–12°С.
У Мінску 15 лютага пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 2–7
У наступныя двое сутак, 16 і 17 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. 16 лютага без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер
па поўначы мінус 25–30°С, днём мінус 10–17°С;
па паўднёвым захадзе ноччу мінус 12–16°С, днём мінус 6–9°С.
17 лютага па краіне пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 3–8
Інтэрнат-сайт gismeteo.by прагназуе ў найбліжэйшыя двое сутак да мінус 15 уначы ў Брэсце, да мінус 22 — у Мінску, да мінус 24 — у Віцебску, мінус 26 — у Браславе і Полацку, мінус 27 — на самай поўначы Беларусі, у Расонах.
У цэлым, як прагназуюць сіноптыкі, 20-градусныя маразы затрымаюцца ў Беларусі не менш чым на два тыдні.
Гаспадарам варта быць пільнымі з ацяпленнем дамоў. Аўтааматарам -- улічыць такія тэмпературы пры падрыхтоўцы аўтамабіляў да руху.