Невядомыя выдалілі допіс, на якім было змешчана дакладная запіска Навумава Лукашэнку з матэрыяламі, што кампраметуюць Шэймана, а таксама ўсе каментары да яго.

«Сёння ноччу пасля майго адказу на каментары аднаго празмерна актыўнага «чытача» майго ЖЖ, невядомымі быў выдалены папярэдні допіс з усімі каментарамі. Каментаваць сітуацыю не бачу сэнсу, бо ўсё і так відавочна. Проста зноў публікую выдалены допіс», — напісаў 13 лютага ў сваім дзённіку былы начальнік мінскага СІЗА, палітэмігрант Алег Алкаеў.

У сваім блогу Алкаеў выкладае кампрамат на Віктара Шэймана і яго атачэнне. У сярэдзіне студзеня ён даслаў гэтыя матэрыялы галоўнаму рэдактару «Советской Белоруссии» Паўлу Якубовічу і старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву з просьбай азнаёміцца з імі і надрукаваць іх. Не дачакаўшыся адказу, ён пачаў выкладаць матэрыялы ў сваім блогу.

Сёння ён аднавіў выдалены запіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?