14 лютага газета «Aftenposten», якой у свой час Джуліян Ассанж скінуў усе 250000 дакументаў свайго архіву, апублікавала артыкул на аснове сакрэтных дакументаў НАТА,якія тычацца ацэнкі стану расійскай арміі на аснове аналізу вынікаў вучэнняў «Ладага-2009» і «Захад-2009».
Мэтай маштабных вучэнняў, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў жніўні-верасні 2009 года складалася ў «адпрацоўцы ўзаемадзеяння ў нейтралізацыі ўзброеных канфліктаў і знішчэнні тэрарыстычных груп». Акрамя гэтага, пасля вайны ў Грузіі, якая паказала слабыя бакі расійскай арміі, салдаты якой часта былі змушаныя, як піша газета, каардынаваць свае дзеянні з дапамогай сваіх асабістых мабільных тэлефонаў, а найбольшую пагрозу для расійскіх знішчальнікаў ўяўляла ўласная СПА, расійскія ваенныя хацелі ліквідаваць выяўленыя недахопы .
Ваеннае камандаванне НАТА ўважліва сачыла за ходам вучэнняў з дапамогай выведкі і спадарожнікаў-шпіёнаў. Выснова, які змяшчаецца ў дакументах закрытага брыфінгу НАТО ў Брусэлі ў лістападзе 2009 года, такая: сітуацыя ў расійскай арміі куды горш, чым гэта можна было сабе ўявіць. Назіральнікі прыйшлі да высновы, што «рускія ваявалі самі з сабой».