Супраць лесбіянак я нічога не маю, але геяў я паслаў бы ў калгасы — прыкладна такое заявіў Лукашэнка.

У часе польскай унутрыпалітычнай дыскусіі на гейскую тэматыку ўсплыў адзін смешны факцік. Каментуючы выказванні свайго аднапартыйца на тэмы гомасэксуалістаў, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі параўнаў іх з лукашэнкаўскімі. Маўляў, зроблены ў аналагічным тоне.

Гаворка была, як трэба разумець, пра грубаватыя жарты Лукашэнкі ў часе сустрэчы з міністрамі замежных справаў Польшчы і Нямеччыны, што адбылася перад выбарамі. Як вядома, нямецкі міністр і лідар лібералаў Гіда Вестэрвеле — адкрыты гей. Ён жыве, так бы мовіць, сям’ёй з сябром.

Польскі часопіс «Упрост» распытаўся ў аднаго з дыпламатаў, у чым заключаўся жарт. Аказалася, у ходзе сустрэчы міністраў з Лукашэнкам была ўзнятая тэма меншасцяў. У прыватнасці, балючая тэма полськай меншасці. Лукашэнка зрэагаваў на гэтую заяву доўгім маналогам. Урэшце з нацыянальных гаворку перавёў на сэксуальныя меншасці. Сказаў, што не разумее, як мужчына можа жыць з мужчынам. Вестэрвеле сумеўся, а Лукашэнка пайшоў яшчэ далей. Сказаў, маўляў, супраць лесбіянак нічога не мае, але геяў ён бы паслаў у калгасы працаваць.

Міністры Сікорскі і Вестэрвеле прыязджалі ўгаворваць Лукашэнку зрабіць бачнасць свабодных выбараў. Аднак гэтага не здарылася, і пасля 19 снежня Польшча і Нямеччына сталі галоўнымі прыхільнікамі цвёрдай лініі ў адносінах з Мінскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?