Будаўніцтва паркінга пад Кастрычніцкай плошчай пачнецца вясной. Падземная аўтастаянка будзе складацца з чатырох паверхаў і будзе глыбінёй 16 метраў.
«За аснову мы ўзялі дакументацыю аналагічнага збудавання пад плошчай Незалежнасці, дзе таксама чатыры ўзроўні, але частка аднаго з іх аддадзена пад гандаль, — распавяла галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект» Ларыса Зянова. — Наш аб’ект разлічаны на 620
Падняцца з падземнага гаража на плошчу можна будзе па чатырох выхадах, якія будуць ісці сіметрычна. Бліжэй да Палаца Рэспублікі па абодва бакі прадугледжаны два ліфты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэтыя будынкі разам з вентыляцыйнымі шахтамі ўпрыгожаць, побач з’явяцца фантаны і месцы адпачынку.
Кастрычніцкую забрукуюць гранітам, упрыгожаць невялікімі кветнікамі.
А сярэдзіна плошчы, як і цяпер, застанецца вольнай для святочных гулянняў (мітынгаў? -НН), ёлкі, катка.
Праектная дакументацыя будзе гатова ўжо ў сакавіку. Следам пачнуцца падрыхтоўчыя працы — вынас інжынерных сетак
На час будаўніцтва Кастрычніцкую закрыюць спецыяльнай агароджай, бо спачатку тут вырыюць вялікі катлаван,
усталююць буранабіўныя палі з падпорнай сцяной. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва аб’екта — два гады.