Фота МНС

Фота МНС

11 лютага ў 19.40 28-гадовы кіроўца на «Опелі Вектра» на МКАД, у раёне вул. Інжынерная і Прамысловая, сутыкнуўся з «Пежо 306». Пасля здарэння кіроўца «Опеля» выйшаў з аўто і аглядаў атрыманыя пашкоджанні. Тым часам у ягоную машыну ззаду стукнуўся «Фіят Марэ». Ад удару «Опель» наехаў на кіроўцу. Мужчына ад атрыманай траўмы памёр на месцы на вачах жонкі і дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?