Савет дырэктараў нафтагазавай кампаніі (НГК) «Слаўнафта», якая займае сёмае месца ў Расіі па аб’ёмах здабычы нафты, прыняў рашэнне закрыць прадстаўніцтва ў Мінску
.

Як паведаміла дырэктар дэпартамента ААТ «Слаўнафта» па сувязях з органамі дзяржаўнай улады Марыя Грыднева, беларускае прадстаўніцтва закрываецца «ў межах аптымізацыі дзейнасці кампаніі».

Рашэнне савета дырэктараў увайшло ў сілу 14 лютага. Прэзідэнту НГК «Слаўнафта» Юрыю Суханаву даручана забяспечыць неабходныя мерапрыемствы па закрыцці прадстаўніцтва ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам РФ і Беларусі, і праінфармаваць аб гэтым адпаведныя дзяржаўныя органы, паведаміла Грыднева.

Беларускае прадстаўніцтва «Слаўнафты» было адкрыта ў кастрычніку 2006 года. У Беларусі «Слаўнафта» сумесна з урадам кіруе Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам. Доля «Слаўнафты» ў статутным капітале НПЗ складае 42,58%, урада Беларусі — 42,76%.

***

Сумеснае ААТ «Нафтагазавая кампанія «Слаўнафта» заснавана ў жніўні 1994 года згодна з пастановай урада РФ і распараджэннем Савета міністраў Беларусі. Асноўнымі заснавальнікамі кампаніі выступілі Дзяржкаммаёмасць Расіі з першапачатковай доляй у статутным капітале кампаніі 86,3% і Міндзяржмаёмасць Беларусі (зараз — Дзяржкаммаёмасць) з доляй 7,2%.

Сёння «Слаўнафта» ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых нафтавых кампаній Расіі. Валодае ліцэнзіямі на геалагічнае вывучэнне нетраў і здабычу нафты і газу на 37 ліцэнзійных участках на тэрыторыі Заходняй Сібіры і Краснаярскага краю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?