Пасьля неаднаразовых тэлефанаванняў праваабаронца Наста Лойка пагадзілася сустрэцца са следчым контрвыведкі. Сустрэча адбылася 15 лютага і доўжылася 15 хвілінаў. Прычым абяцанай позвы Лойка так і не дачакалася, аднак паколькі паабяцала следчым з’явіцца на допыт, слова сваё выканала.

Напачатку капітан ваеннай контрвыведкі Дзяніс Навіцкі паказаў Лойцы раздрукоўкі з інтэрнэту, дзе праваабаронца нібыта ацэньвае працу следчых як «…бардак і гэта вялікая следчая група не можа нават скаардынавацца паміж сабой», памылкова палічыўшы, што слова «бардак» тычыцца контрвыведкі.

Затым ён шчыра паведаміў, што самая галоўная задача следства па крымінальнай справе аб масавых беспарадках гэта

«развянчанне міфа аб тым, што масавыя беспарадкі арганізавалі спецслужбы».

Наста Лойка распавяла, што затым следчы прапанаваў супрацоўнічаць са следствам, маўляў, «Вы досыць актыўны чалавек і шмат каго ведаеце, таму дапамажыце на фота і відэаматэрыялах апазнаць тых асобаў, якія Вам вядомыя».

Праваабаронца адмовілася ад прапановы, спаслаўшыся на неакрэсленасць статуса пры правядзенні следчых дзеяньняў, адсутнасць пратаколу і панятых.

Некалкі хвілінаў Наста чакала ў калідоры, пакуль капітан Навіцкі раіўся па тэлефоне з невядомай асобай. Толькі пасьля гэтага з ёй развіталіся са шкадаваннем, што дзяўчына адмовілася ад супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?