Культура2121

Кухар з Зэльвы выдаў унікальную кнігу традыцыйных рэцэптаў

Кніга «Моц смаку» будзе «самай патрэбнай у вольнай Беларусі».

Кніга «Моц смаку» будзе «самай патрэбнай у вольнай Беларусі». Юрый Качук сабраў больш за 350 рэцэптаў.

«Моц смаку». Так называецца кніга. Усе сабраныя рэцыпты, а іх 361, аўтар сам прыгатаваў і пакаштаваў. Большасць з іх суправаджаюць і фотаздымкі. А дзе фотаапарат не мог перадаць увесь каларыт, ілюстрацыі замянілі на нацюрморты Васіля Шамрука.

«Я даўно займаюся гэтым. Люблю гатаваць, люблю ўразіць чалавека беларускай кухняй. Калі бачыш рэцэпты ў кнігах кшталту «Кухня народаў СССР», то разумееш, што гэты не беларускія стравы. Антрэкот па-савецку. Спачатку пачаў па бліжэйшых вёсках даведвацца рэцэпты. Пасля далей ад’язджаў». Сабраныя ў кнізе стравы і напоі – з розных куткоў Беларусі. А найперш з роднай для аўтара Зэльвеншчыны. Пачынаючы ад знаёмых кожнаму яечні, халадніку да нязвычных для вуха гарадскога жыхара назваў – шупеня, юц. Тут і салаты, і стравы з рыбы, мяса, супы. Нават для салення сала ёсць свае рэцэпты. А самым эксклюзіўным Юрый называе «бэбах» — страву, якую сустрэў толькі ў сваёй сям’і, і перадаецца яна з пакалення ў пакаленне. Некаторыя рэцэпты ён узяў з кнігі Л.Завадскай «Кухарка літоўская». Але якія давялося адаптаваць да сённяшняга стала.

Першая кніжка сп. Качука «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гродзеншчыны» выйшла ў сааўтарстве з Янінай Чыжэўскай у Беластоку. Але вырашыў працягваць. «Як сказаў французскі кухар Брыя-Саварэн,

адкрыццё новай стравы значыць для шчасця чалавецтва куды больш, чым адкрыццё новай зоркі».

І называе кнігу «Моц смаку» «самай патрэбнай у вольнай Беларусі».

Ці будзе яшчэ працяг? Аўтар запэўнівае, што будзе. Бо не пазнаёміўся па-сапраўднаму яшчэ з палескай кухняй. Але на гэта пойдзе яшчэ некалькі гадоў. А пакуль сп. Юрый шукае магчымасці выдавць кнігу ў перакладзе на замежныя мовы. Ён лічыць, што найперш адметнасцю сваёй кухні можна зацікавіць замежніка нашай краінай, і даказаць яе самастойнасць.

Юрый Качук. Моц смаку. Беларуская кухня. — Беласток: Ортдрук, 2010. — 228 с.

Набыць кнігу можна тут. або тут

Бэбах

Складнікі: 2 свіныя страўнікі, 0,5 кг свойскай каўбасы, 300 г любівай свініны, 300 г морквы, 300 г цыбулі, 200 г памідораў, 3 зубкі часнаку, прыправы, соль.

Для палівання: 30 г сушаных ці 200 г свежых грыбоў, 200 г смятаны, 100 г таматавай пасты, 2 ст. лыжкі сметанковага масла, 3 ст. лыжкі мукі, прыправы, соль.

У падрыхтаваны свіны страўнік закласці сырую свойскую каўбасу, кавалачкі любівага свінога мяса, нацёртую моркву, нашаткаваную цыбулю, здробленыя памідоры без скуры, кавалачкі яшчэ аднаго дробна нарэзанага зваранага страўніка, сціснуты часнок, прыправы (толькі не лаўровы ліст!), соль. Страўнік зашыць. Адварыць хвілін 10 у салёнай вадзе. Ваду зліць, зноў заліць салёнай вадой і варыць 5 гадзін. Ваду зліць. На блясе ў печы запякаць бэбах 20-30 хвілін, час ад часу паліваючы тоўчанымі памідорамі з часнаком.

Паліванне: муку падсмажыць да колеру забеленай кавы. Грыбы адварыць у невялікай колькасці вады, дробна нарэзаць і падсмажыць на сметанковым масле, дадаць муку, добра перамяшаць, уліць грыбны адвар, смятану і таматавую пасту, пасаліць і дадаць прыпраў. Тушыць 5 хвілін. Паліваць нарэзаныя кавалкі бэбаху.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення12

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?8

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення12

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць