Вядомы расійскі блогер Аляксей Навальны прыдумаў спосаб, як ускладніць задачу нячыстым на руку дзяржаўным чыноўнікам. Ён стварыў сайт з характэрнай назвай «РосПил», на якім акумулюецца інфармацыя пра сумнеўныя аперацыі,

 «РосПил» актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі.

«РосПил» актыўна карыстаецца сацыяльнымі сеткамі.

з дапамогай якіх расійскія чыноўнікі незаконна паляпшаюць свой уласны дабрабыт.

«Сайт прысвечаны барацьбе з чыноўнікамі, якія выкарыстоўваюць сістэму дзяржаўных закупак для асабістага ўзбагачэння. Гэта крадзеж ў дзяржаўным маштабе неабходна спыніць,
 — гаворыцца на сайце «РосПил». — Наша мэта — гэта не проста збор інфармацыі аб крадзяжы і калектыўнае абурэнне, а канкрэтная праца па кожнаму конкурсу з прыцягненнем экспертаў».

Аляксей Навальны тлумачыць, навошта ён узяўся за гэтую справу.

«Навошта ўсё гэта трэба? Дзеля таго, што пенсіянеры, лекары, настаўнікі знаходзяцца на мяжы выжывання, у той час як махляры ля ўлады купляюць чарговую вілу, яхту ці яшчэ чорт ведае што.
Гэта нашы грошы. Гэта нармальнае медыцынскае абслугоўванне. Гэта якасная адукацыя. Гэта дарогі, па якіх можна ездзіць. Гэта чыстыя вуліцы. Гэта магчымасць усім нам жыць лепш».

Ён не адзінокі ў сваёй барацьбе.

Да акцыі далучылася некалькі тысяч блогераў, якія адгукнуліся на прапанову Навальнага збіраць грошы на дзейнасць праекта.
Грошы патрэбныя для выплаты заробкаў юрыстам, якія даюць экспертную ацэнку сумнеўным аперацыям з дзяржаўнымі сродкамі. Поспех акцыі шмат у чым грунтуецца на актыўнай працы з сацыяльнымі сеткамі.
Першыя поспехі кампаніі ўражваюць: А.Навальны дабіўся ў судах права на доступ да дакументаў кампаній «Транснефть» і «Роснефть», акцыянерам якіх ён з’яўляецца.
Для гэтага яму спатрэбілася каля двух гадоў.

«Транснефть» і «Роснефть» — кампаніі, якія кантралююцца Пуціным і ягоным атачэннем.

Аляксей Навальны нарадзіўся ў 1976 годзе. Паводле адукацыі юрыст. У свой час быў сябром партыі «Яблоко», заснавальнікам і каардынатарам некалькіх моладзевых рухаў і палітычных праектаў. Папулярны блогер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?