Такое рашэнне прыняў агульны сход ПЭН-цэнтра.
Такое рашэнне прыняў агульны сходПЭН-цэнтра .
Прапанову вылучыць Уладзіміра Някляева на прэстыжную літаратурную прэмію выказаў паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.
Сход, які адбыўся 17 лютага ў Менску, аднагалосна ўхваліў прапанову. Радзе арганізацыі даручана паспрыяць перакладу на замежныя мовы рамана «Лабух» і кнігі апавяданняў «Цэнтр Еўропы», выдадзеных у апошнія гады.
Уладзімер Някляеў — аўтар двух дзясяткаў кніг паэзіі і прозы. Ён — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Пайшоў у палітыку, балатаваўся ў прэзідэнты, у выніку чаго ад 19 снежня трапіў у турму і дагэтуль знаходзіцца пад хатнім арыштам.
СтаршынёмПЭН-цэнтра пераабраны паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Ягонай першай намесніцай стала Марыя Мартысевіч.
Каментары