Кангрэсмэн Крыс Сьміт (рэспубліканец, Нью Джэрзі) накіраваў у Камітэт па замежных справах Палаты прадстаўнікоў «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004» з мэтай яго прадоўжаньня (reauthorization), паведамляе сайт WashingtonWatch.
Новая вэрсія дакумэнту называецца «The Belarus Democracy Reauthorization Act of 2011».

Найбольш істотныя папраўкі да тэксту акту з 2004 году, дзеяньне якога было прадоўжанае ў 2006 і 2008 гг., уключаюць: а) рэкамэндацыю прэзыдэнту ЗША падтрымаць вяшчаньне Радыё Свабода, Голасу Амэрыкі, Эўрапейскага радыё для Беларусі і Белсату; б) рэкамэндацыю прэзыдэнту выдзяляць адпаведныя сумы грошай на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі ў 2012—2014 гг. Акрамя Крыса Сьміта, спонсарамі цяперашняга законапраекту зьяўляюцца кангрэсмэны Фрэнк Вулф (рэспубліканец, Вірджынія), Дэн Бартан (рэспубліканец, Індыяна) і Дэйна Рорбакер (рэспубліканец, Каліфорнія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?