17 лютага родныя атрымалі ад яго чацвёрты ліст.
17 лютага родныя атрымалі ад яго чацвёрты ліст.
Як паведаміла НН маці Алеся спн. Ларыса, сын скардзіцца на сэрца. Папрасіў выслаць выпіскі з медычнай карткі, а таксама якіясьці лекі.
Спн. Ларыса сказала, што ў Алеся і раней былі праблемы з сэрцам. Ён нават праходзіў абследаванне. Жанчына адзначыла, што ад 3 лютага, калі сыну было прадстаўлена абвінавачванне, яго больш не бачыў адвакат.
Намеснік старшыні незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Алесь Кіркевіч з Гродна знаходзіцца ў турме КДБ. Яго арыштавалі адразу пасля вяселля. Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Яму пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары