Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік мае намер бязлітасна змагацца з раўнадушнымі чыноўнікамі і ўрачамі.
Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля праведзенага прыёму грамадзян у Сенненскім раёне.

«Чыноўнікам неабходна помніць: яны абслугоўваюць, а не абслугоўваюцца. Трэба несці адказнасць за тое, што ты робіш. Чыноўнік, які не перажывае за сваю справу, павінен пайсці з пасады», — лічыць віцэ-прэм’ер. Змагацца з такімі чынушамі ён мае намер адміністрацыйнымі метадамі.

Яшчэ адна праблема, якая была ўзнята ў час прыёму грамадзян, бяздушнасць медыкаў. Нягледзячы на тое, што ўрачам створаны спрыяльныя ўмовы для работы — толькі ў 2010 годзе неаднаразова ўзнімалася заработная плата, паліклінікі і бальніцы аснашчаны сучасным абсталяваннем, — скаргі грамадзян на бяздушнасць дактароў не спыняюцца, і прыходзяць яны з розных куткоў краіны, канстатаваў Анатоль Тозік.

«Няўжо складана зрабіць так, каб не заставалася сумненняў, што доктар зрабіў усё магчымае для пацыента? Няўжо цяжка проста пагаварыць з чалавекам, растлумачыць яму?»- здзіўляўся віцэ-прэм’ер.

Анатоль Тозік перакананы, якую б пасаду чалавек не займаў, перш за ўсё неабходна заставацца чалавекам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?