Расійскі холдынг «Акрон» папрасіў прэм’паведамляе газета «Ведомости».ер-міністра Уладзіміра Пуціна забараніць зліццё «Уралкалія» і «Сільвініта»,
Паводле дадзеных выдання, прэзідэнт «Акрона» Іван Антонаў накіраваў Пуціну 20 студзеня два лісты, у якіх просіць забараніць пагадненне «Уралкалія» і «Сільвініта» ў любой форме, а таксама даручыць Федэральнай антыманапольнай службе (ФАС) адмовіць «Уралкалію» ў хадайніцтве пра далучэнне «Сільвініта».
Зліццё «Уралкалія» і «Сільвініта» рыхтавалася з сярэдзіны 2010 года. Ідэя аб’яднаць кампаніі належыць сенатару ад Дагестана Сулейману Керымаву, які ў чэрвені разам з партнёрамі выкупіў кантроль над «Уралкаліем» у Дзмітрыя Рыбалоўлева.
Аб зліцці «Уралкалія» і «Сільвініта» было абвешчана ў снежні 2010 года, а два тыдні таму пагадненне ўхвалілі і іх акцыянеры. У выніку аб’яднання будзе створаная кампанія з рынкавай капіталізацыяй у 24 мільярды даляраў. Керымаў пасля зліцця атрымае 16,1% акцый новай кампаніі, долі яго партнёраў па бізнэсе не ўдакладняюцца.
ФАС рашэння аб пагадненні яшчэ не вынес, падоўжыўшы ў канцы студзеня тэрмін разгляду хадайнiцтва «Уралкалія» на два месяцы.«Акрон» (валодае 8% галасавальных акцый «Сільвініта») стаў адзіным, хто публічна крытыкаваў гэтую ўгоду і нават паспрабаваў аспрэчыць яе ў судзе.
У прыватнасці, Антонаў незадаволены тым, што «Сільвініт» быў ацэнены ў 7,7 млрд даляраў, а «Уралкалій» — у 13,8 млрд даляраў. На яго думку, ацэнка была праведзеная з парушэннямі, што прывяло да страты акцыянерамі «Сільвініта» паловы рэальнага кошту акцыянернага капіталу. Акрамя таго, Антонаў лічыць небяспечным манапалізацыю вытворчасці хлорыстага калію.