Папулярная ў КНДР газета «Пхеньян сінмун» паведаміла аб распрацоўцы нацыянальным Навукова-даследчым інстытутам цеплатэхнікі новай устаноўкі, якая вырабляе электраэнергію, выкарыстоўваючы ў якасці паліва просты прыродны матэрыял — рысавае шалупінне.

Тым самым, адзначае выданне, інжынеры «бліскуча выканалі» ўказанне лідара краіны Кім Чэн Іра «аб паглыбленні навукова-даследчай працы для максімальнага зберажэння і рацыянальнага выкарыстання сыравіны, паліва і энергіі».

Такая ўстаноўка, спальваючы за адну гадзіну 100 кг рысавага шалупіння, можа вырабляць 50 кВт электраэнергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?