Адзін з заснавальнікаў сэрвісу мікраблогаў Twitter Біз Стоўн катэгарычна абверг чуткі аб магчымым продажы рэсурсу.
«Twitter не прадаецца. Мы не вывешвалі шыльды „Twitter. На продаж“», — падкрэсліў ён. Біз Стоўн таксама адмаўляе тое, што рэсурс ацэньваецца ў $10 млрд.

Сузаснавальнік Twitter выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што журналісты распаўсюджваюць чуткі пра будучы продаж сэрвісу. Ён падкрэсліў, што кампанія зацікаўленая ў тым, каб заставацца незалежнай.

На мінулым тыдні газета The Wall Street Journal напісала, што некалькі буйных карпарацый, сярод якіх згадваюцца Google і Facebook, вядуць перамовы з кіраўніцтвам Twitter аб куплі сэрвісу. Сцвярджалася, што патэнцыйныя пакупнікі прапануюць ад $8 млрд да $10 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?