Новы пасол Польшчы Лешак Шарэпка прыбудзе ў Беларусь на наступным тыдні,
паведаміў прэс-сакратар польскай дыпламатычнай місіі Павел Марчук.

Лешаку Шарэпку 46 гадоў. Ён выконваў абавязкі намесніка пасла ва Украіне, быў першым сакратаром польскага пасольства ў Расіі.

Папярэдні пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін пакінуў Мінск у красавіку мінулага года, неўзабаве пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта под Смаленскам. Цяпер дыппрадстаўніцтвам кіруе часовы павераны Вітольд Юраш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?