Дзмітрыя Мядзведзя, аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску, азнаёмілі з матэрыяламі справы, якая перадаецца ў суд.Яго абвінавачваюць па ч.2 ст.293 КК РБ. Пра гэта яго жонка Таццяна даведалася ад адваката.
Таццяна Мядзведзь паведаміла, што ў пятніцу 11 лютага яна даведалася ад адваката, што следства скончана, Дзмітрыю прад’яўленае канчатковае абвінавачанне — «удзел у масавых беспарадках».
Таццяна таксама распавяла, што ёй дазволілі спатканне з мужам: «З просьбай пра спатканне я звярталася тройчы. У першы раз яны сказалі, што прыкладуць маю просьбу да справы і ў канцы следства разгледзяць магчымасць спаткання. У другі раз мне адказалі, што ўжо ў ходзе следства разгледзяць просьбу пра спатканне. І вось ужо ў трэці раз адвакат паведаміў мне, што, хутчэй за ўсё, паколькі справа ідзе ў суд, спатканне дазволяць. Я паехала да следчага, і ён даў мне дазвол на спатканне».
Таццяна кажа, што пасля сустрэчы з мужам трохі супакоілася. Да гэтага яны толькі перапісваліся.Піша мужу яна штодня і адзначае, што ўсе лісты і перадачы да яго даходзяць і ён кожны дзень адказвае ёй — «каб я ведала, што з ім там усё добра».
«Я вельмі перажывала: што там, як ён, ці не зламаўся чалавек, таму што любы чалавек, які трапляе туды, наўрад ці можа адэкватна на гэта ўсё рэагаваць. Убачыла яго — трошкі супакоілася. Кажа, што ўсё нармальна — «нармальная мужчынская абстаноўка, праблем няма». На спатканні я змагла нават паказаць здымкі сына (хоць усе казалі, што не дазволяць), якому споўніўся годзік 16 студзеня — з татам у адзін дзень нарадзіўся. Муж верыць у тое, што ўсё скончыцца добра і неўзабаве ён вернецца дадому да сям’і», — кажа з надзеяй Таццяна.
Дзмітрый Мядзведзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пасля адбыцця