Праз дзесяць дзён завяршаецца падача падатковых дэкларацый пра сукупны прыбытак за 2010 год. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб падаходным падатку з фізічных асоб» дэкларацыю пра прыбыткі, атрыманыя ў 2010 годзе, абавязаны прадставіць фізічныя асобы — падатковыя рэзідэнты Беларусі, якія атрымалі падаткаабкладаемыя прыбыткі.

Падаткаабкладанню падлягаюць прыбыткі, атрыманыя ад іншых фізічных асоб, атрыманыя за мяжой і (ці) з-за мяжы Беларусі, ці іншыя прыбыткі, якія перавышаюць устаноўленую законам мяжу.

Падатковымі рэзідэнтамі Беларусі прызнаюцца фізічныя асобы, якія знаходзіліся на тэрыторыі краіны больш за 183 дні каляндарнага году.

Таксама дэкларацыю могуць прадставіць фізічныя асобы, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў.

Дэкларацыя можа быць прадстаўлена ў падатковы орган асабіста ці праз прадстаўніка. Яе можна адправіць па пошце з вопісам укладання ці перадаць з дапамогай праграмных ці тэхнічных сродкаў.

Каб падаць дэкларацыю праз інтэрнэт, трэба прайсці спецыяльную рэгістрацыю на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Дакладная інструкцыя знаходзіцца тут.
Сярод патрабаванняў — камп’ютар са сродкамі крыптаграфічнай абароны для адпраўлення электроннага подпісу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?