Свет2121

Вясна народаў у арабаў: у Лівіі народнае паўстанне супраць «народнага» лідара

Дэманстрацыі прыхільнікаў дэмакратыі працягваюцца ў Бахрэйне, Емене, нават Джыбуці.

Дэманстрацыі прыхільнікаў дэмакратыі працягваюцца ў Бахрэйне, Емене, нават Джыбуці.

Крывавыя драмы разгортваюцца ў Лівіі. Гарады ўсхода краіны ўзняліся супраць эксцэнтрычнага дыктатара Муамара Кадафі, якія кіруе краінай ужо 41 год і рыхтуе перадачу ўлады сынам.

Паўсталі Бенгазі й Бейда. Удзельнікі дэманстрацый патрабуюць вызвалення палітвязняў і адстаўкі Кадафі. Тым часам прыдуркаваты кіраўнік Джамахірыі вывеў на вуліцы Трыпалі сяброў так званых рэвалюцыйных камітэтаў, якія фармальна кіруюць краінай. Праваабаронцы сцвярджаюць, што загінулі каля 40 дэманстрантаў. А ў Бейдзе самі дэманстранты павесілі двух агентаў спецслужбаў, якія адкрылі агонь па пратэстоўцах.

Кроў пралілася і ў Бахрэйне — маленькім нафтавым каралеўстве ў Персідскай затоцы. Там шыіцкая большасць і свецкая інтэлігенцыя патрабуюць пераходу да канстытуцыйнай манархіі.

У Емене студэнты з адчайнай, ахвярнай настойлівасцю працягваюць свае дэманстрацыі. І Емен, і Бахрэйн залежаць ад амерыканскай дапамогі, што дае Захаду рычагі для стрымлівання рэпрэсій.

Нарэшце, упершыню ў гісторыі прадэмакратычны рух распачаўся ў маленькім Джыбуці  — рэспубліцы, заціснутай між Эфіёпіяй і Самалі на стратэгічным перашыйку між Чырвоным морам і Індыйскім акіянам. Дэманстранты там выступілі супраць спробы прэзідэнта застацца на трэці тэрмін.

Нечакана могуць скончыцца і выбары ва Угандзе — афрыканскай краіне, дзе некалькі дзесяцігоддзяў кіруе мяккі аўтарытарны кіраўнік Ёвэры Мусэвэні. На гэты раз апазіцыя поўная жадання змяніць уладу.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінскія войскі адбілі моцную расійскую атаку пад Запарожжам9

Украінскія войскі адбілі моцную расійскую атаку пад Запарожжам

Усе навіны →
Усе навіны

Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як8

Украінскія дроны атакавалі расійскую вайсковую часць, якую абвінавачваюць ва ўдары па Сумах1

Павялічваюцца цэны на бульбу, цыбулю і капусту2

У Гродне да Дня Перамогі правядуць рэканструкцыю штурму Рэйхстага18

Расіяне, набліжаныя да Крамля, сотнямі атрымліваюць сербскія пашпарты, якія даюць бязвіз у Еўрасаюз13

Ракета «Барс»: што вядома пра новую ўкраінскую распрацоўку і ў чым яе галоўная перавага2

Палітычны чат, у які пісаў Ігар Тур, прызналі экстрэмісцкім10

Цана за самую дарагую кватэру, прададзеную ў Мінску ў сакавіку, блізкая да мільёна даляраў1

Экс-муж Мельнікавай: Пра знікненне Анжалікі нікуды не звяртаўся, не бачу сэнсу29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі адбілі моцную расійскую атаку пад Запарожжам9

Украінскія войскі адбілі моцную расійскую атаку пад Запарожжам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць