Міністэрства гандлю Беларусі ўнясе на разгляд Саве та міністраў прапанову пра ўкараненне ў краіне сістэмы tax-free.

Па меркаванні Мінгандлю, гэта будзе спрыяць росту колькасці турыстаў, якія наведваюць Беларусь, павышэнню аб'ёму таваразвароту, павелічэнню прытоку замежнай валюты і павышэнню іміджу дзяржавы.

Прапанову ўжо падрымалі Нацыянальны банк, Міністэрства спорту і турызму, Дзяржаўны мытны камітэт, Мінгарвыканкам і ўсе аблвыканкамы.

У Беларусі мяркуецца наступны алгарытм пакрыцця падатку:

прадавец запаўняе адмысловы бланк (чэк) і перадае яго разам з таварным чэкам замежнаму пакупніку.
У сваю чаргу мытныя органы пацвярджаюць вываз тавара замежным пакупніком. Вызначаная дзяржавай кампанія пакрывае пакупніку суму выплачанага падатку за вылікам платы за паслугі: праз адмысловыя пункты ў аэрапортах і на памежных пераходах шляхам пераліку адпаведнай сумы на крэдытную карту ці выдачы банкаўскага чэка (у выпадку атрымання дакументаў па пошце).

Для грашовага пакрыцця падатку павінны быць выкананы пэўныя ўмовы. Па-першае, пакупнік павінен мець пастаяннае месца жыхарства за межамі тэрыторыі, дзе былі здзейсненая пакупка. Па-другое,

пакупнік павінен здзейсніць пакупку на суму не ніжэй за вызначаны мінімум, напрыклад, 50 еўра.
Набыты тавар павінен быць вывезены з краіны на працягу вызначанага тэрміна (напрыклад, трох месяцаў). Па адным чэку наяўнымі грашыма можа быць выплачана сума, якая не перавышае, напрыклад, 500 еўра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?