19 лютага каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся кароткачасовы пікет салідарнасці з апазіцыйнымі палітыкамі, якія абвінавачваюцца ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску.
Восем актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» трымалі плакат «Свабоду палітзняволеным!» і партрэты арыштаваных палітыкаў.
Сёння споўнілася роўна два месяцы з моманту жорсткага разгону апазіцыйнай дэманстрацыі, якая праводзілася ў знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.