У пажары, які ахапіў дзіцячы дом для малых дзяцей у Хаапсалу ў Эстоніі загінулі дзесяць выхаванцаў, паведамляе мясцовы інтэрнэт-партал EER. Краіна рыхтуецца да жалобы.

Як сказаў прэс-сакратар Заходнеэстонскага цэнтра ратавальнікаў Віктар Саарэметс, паводле папярэдніх звестак, загінулі дзесяць выхаванцаў дзіцячага дома.

Да моманту прыбыцця выратавальнікаў на месца здарэння будынак гарэў адкрытым полымем. Ратавальнікі вынеслі з палаючага дома дзесяць чалавек, астатнія былі эвакуяваныя. Усяго ў будынку знаходзілася 37 дзяцей і 9 дарослых.

Загінулыя былі з аддзялення ляжачых — той часткі будынка, якая пацярпела больш за ўсё.

Віцэ-мэр Хаапсалу Пеэтэр Вікман сказаў парталу навін ERR, што эвакуяваныя дзеці размеркаваны ў размешчаным побач дзіцячым доме, дзе жывуць больш дарослыя дзеці, а двое — у санаторыі школы-інтэрната.

У дзіцячым доме ў Хаапсалу пражывалі 47 дзяцей, з іх 28 — сіроты і 19 дзяцей, ад якіх адмовіліся бацькі — такія дадзеныя прыводзяцца на інтэрнэт-старонцы ўстановы. Усе выхаванцы дзіцячага дома — дзеці з цяжкай або глыбокай ступенню інваліднасці. З іх 24 карыстаюцца інваліднымі вазкамі.

Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес ў сваёй спецыяльнай заяве заклікаў усіх памянуць загінуўшых і 21 лютага прыспусціць сцягі па ўсёй краіне.

Панядзелак у Эстоніі абвешчаны Днём жалобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?