У нядзелю на «Мінск-Арэне» «Дынама» саступіла магнітагорскаму «Металургу» — 1:2 (1:2, 0:0, 0:0. Лісін, 4 — Плат, 12, Ацюшаў, 17).

У 54 гульнях «Дынама» набрала 74 балы: з іх 17 перамог у асноўны час, тры ў овертайме, пяць па булітах; 22 паразы ў асноўны час, 2 у овертайме, пяць па булітах, розніца шайбаў 150–155.

«Дынама» заняла 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі і 16-е ў агульнай табліцы.

Галявая статыстыка:

Канстанцін Глазачаў — 36 (12+24), Джэф Плат — 33 (18+15), Максім Спірыдонаў — 29 (11+18), Петэр Падградскі — 29 (8+21), Ёзаф Штумпел — 28 (12+16), Давід Петрашак — 26 (7+19), Сяргей Дзямагін — 24 (17+7), Аляксандр Кулакоў — 21 (9+12), Дзмітрый Мялешка — 20 (9+11), Сяргей Варламаў — 17 (8+9), Пётр Сікора і Андрэй Міхалёў — па 15 (8+7), Андрэй Антонаў — 11 (1+10), Томаш Мойжыш — 9 (2+7), Віктар Касцючонак — 9 (0+9), Даніэль Корса і Андрэй Стась — па 8 (3+5), Дэвід Неміроўскі — 8 (2+6), Дзмітрый Корабаў — 8 (1+7), Даніэль Фернхольм — 6 (1+5), Сяргей Шэлег — 4 (2+2), Хану-Пека Пікарайнен — 4 (0+4), Сяргей Дрозд — 3 (1+2), Джордан Хенры — 2 (1+1), Міхаіл Стэфановіч — 1 (1+0), Яўген Кавыршын — 1 (0+1). Балаў не набіралі форварды Яраслаў Чупрыс (згуляў 25 матчаў), Дзяніс Качаткоў (11).

У 54 матчах вароты «Дынама» баранілі Андрэй Мезін (30 матчаў), Роберт Эш (24) і Міка Окса (5). Працэнт адбітых кідоў у Мезіна — 92,2%, Эша — 89,7%, Оксы — 85,6%. «Дынама» два матчы згуляла на «нуль», прычым гэта заслуга А. Мезіна.

***

Нагадаем, што яшчэ ў пятніцу «Дынама» забяспечыла сабе месца ў плей-оф.
У 1/8 фіналу (чвэрцьфінале Заходняй канферэнцыі) «Дынама» сустрэнецца з яраслаўскім «Лакаматывам» — лідарам Захаду.

Серыя да чатырох перамог. першыя два матчы на малой радзіме Максіма Багдановіча (23 і 24 лютага). 26 і 27 лютага каманды згуляюць у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?