У матчы чэмпіянату Францыі па футболе «Пары Сэн-Жэрмэн» разграміў 20 лютага ў гасцях «Ніцу» з лікам 3:0 (Людавік Жулі, 25, Гіём Аару, 44, Сільвен Арман, 74).

Пасля 24-х тураў: Ліль — 45, Марсэль — 42, ПСЖ, Ліён — 41, Рэн — 40, Манпелье — 37. Праўда, «Рэн» мае на гульню меней: а 22-й брэтонцы пачалі матч з «Тулузай».

«Пары Сэн-Жэрмэн» — супернік барысаўскага БАТЭ па 1/16 фіналу Лігі Еўропы. 17 лютага каманды ў Мінску згулялі ўнічыю — 2:2. Матч у адказ пройдзе ў Парыжы 24 лютага на «Парк дэ Прэнс» (пачатак, а 22:05).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?