У Лунінецкім раёне вядзецца пошук двух малалетніх дзяцей, якія зніклі 18 лютага.

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Васілеўскі, 18 лютага ў 20.15 у Лунінецкі РАУС звярнуліся дзве жыхаркі вёскі Цна. Яны расказалі,

што днём у пятніцу іх сыны пайшлі гуляць і да гэтага часу не вярнуліся дадому.

Аднаму дзіцяці восем гадоў, другому — сем. Яны вучацца ў адным класе Цнянскай базавай школы.

Асабовы склад Лунінецкага РАУС быў падняты па трывозе. Было ўстаноўлена, што каля 15 гадзін дзяцей бачылі на вуліцы ў вёсцы.

Паводле слоў Васілеўскага, супрацоўнікі міліцыі абследавалі бераг ракі Цна, якая цячэ па вёсцы, пустыя будынкі, а таксама хлявы і склепы.

«Пошукі дзяцей працягваліся 19, 20 лютага. 21 лютага яны таксама вядуцца. Абследавана наваколле вёскі Цна, сумежныя населеныя пункты, лясныя масівы і пусткі. Вадалазы абследавалі ўчастак ракі Цна ад вёскі, дзе жывуць дзеці, да вёскі Кажан-Гарадок. 21 лютага вадалазы працягнуць працу», — сказаў Васілеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?