На Беларускай валютна-фондавай біржы 21 лютага таргі доларам ЗША не праводзіліся ў сувязі з выхадным днём у гэтай краіне (Дзень прэзідэнтаў). Папярэднія таргі прайшлі 18 лютага, курс амерыканскай валюты склаў 3.020 рублёў.

Курс еўра 21 лютага павялічыўся з 4.102 да 4.132 рублёў. У таргах удзельнічала 25 банкаў (аб`ём здзелак — 6 млн. 518 тыс., попыт — 6 млн. 666 тыс., прапанова — 6 млн. 516 тыс.).

Расійскі рубель падаражэў са 103,22 да 103,55 рубля, што стала новым гістарычным максімумам.

У таргах удзельнічалі 24 банкі (аб`ём здзелак — 323 млн. 815 тыс., попыт — 333 млн. 598 тыс., прапанова — 323 млн. 815 тыс.).

Курс валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) да беларускага рубля вырас на 0,34%, з 1.085,40 да 1.089,08 рубля.

З пачатку года курс кошыка вырас на 3,26%. Пры гэтым долар ЗША падаражэў на 0,63%, расійскі рубель — на 5,19%, еўра — на 4,02%.

На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?