Нацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» з нагоды Сусветнага дня роднай мовы прэзентавала новы праект — «Будзьма з мовай!». На думку арганізатараў, праект дапаможа ўсім карыстальнікам камп’ютараў зручней і разнастайней ужываць штодня беларускую мову. Ідэя ажыццяўляецца з удзелам студыі дызайну «Адліга».
Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская зазначае: «З аднаго боку, мы падтрымліваем людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці і проста не маюць беларускіх літар на клавіятуры. І для вучняў сярэдняй школы, і для пісьменнікаў, і для навукоўцаў — праблема для ўсіх адна. Выпуск такой прадукцыі — дэманстрацыя прагалу ў гэтым сегменце беларускага рынку і запусціўшы праект, мы спадзяемся падштурхнуць мясцовых вытворцаў да выпраўлення бягучай сітуацыі».
Праект «Будзьма з мовай!» арыентаваны на беларускага юзера.
Адзіны камплект літар уключае ўсе мовы, найбольш запатрабаваныя сучаснымі беларусамі: беларускую, англійскую, расійскую, а таксама ўкраінскую ды польскую.
Стваральнікі ўніверсальнай раскладкі для клавіятуры паклапаціліся і пра аматараў беларускай лацінкі, зрабіўшы налепкі як з кірылічнымі, так і з лацінскімі літарамі. Для беларускага карыстальніка шматмоўнасць з’яўляецца штодзённай рэаліяй, таму толькі такая клавіятура можа задаволіць ягоныя патрэбы. Беларускія «І», «Ў» і апостраф «’" побач з лацінскімі «Š», «Č" і «Ŭ« — рэальны ўзор таго, як прынцып «аднаго акна» павінен быць рэалізаваны для беларускіх карыстальнікаў камп’ютараў, зазначаюць аўтары праекта.
Анатоль Лазар, кіраўнік студыі дызайну «Адліга», кажа, што галоўная мэта праекту — забяспечыць карыстальнікаў зручным інструментам выкарыстання роднай мовай на камп’ютары і адпаведнай раскладкай. «Чаму, калі вам трэба літара „Ў“, вы вымушаныя націскаць кнопку з надпісам „Щ“ і ўвесь час трымаць у свядомасці, што пад гэтай расійскай літарай хаваецца беларуская? Давайце ж пачнем нарэшце выпускаць нашую беларускую свядомасць на паверхню, хаця б па ўзоры літараў».
Новую клавіятуру можна знайсці на стэндах Fly Cards па Мінску. Разам з яе распаўсюдам пачынае працу