Іх вынікі будуць агучаны 1 сакавіка на ўручэнні ўзнагародаў ад сайта experty.by.

Узнагароды з’яўляюцца працягам аднайменнага інтэрнэт-праекта, у межах якога беларускія запісы рэцэнзуюць і ацэньваюць музычныя крытыкі. Яны разгледзелі 44 новыя альбомы, якія выйшлі летась.

Барацьба за тытул лепшага альбома года па версіі штатных экспертаў сайта (Зміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Алег Клімаў, Зміцер Падбярэзскі) разгарнецца паміж дыскамі «Рух» гурта «Дзецідзяцей» і «Афтары праўды» гурта Neuro Dubel. Менавіта яны былі вызначаныя лепшымі па выніках першага і другога паўгоддзя 2010 адпаведна.

Experty.by вызначаюць лепшыя дыскі па намінацыях «дэбютны альбом», «рок-альбом», «беларускамоўны альбом», «прыз народных сімпатый», «прыз замежных экспертаў», «прыз вялікага журы», «лепшы альбом».

«Галоўным адрозненнем узнагарод ад мінулых гадоў стане адсутнасць намінацыі «Лепшы поп-альбом», таму што ў 2010 годзе не было аніводнага беларускага поп-дыска, які атрымаў ад крытыкаў хаця б 6 балаў па 10-бальнай сістэме. На мой погляд, гэта красамоўна сведчыць пра творчы стан сённяшняй беларускай поп-сцэны», – лічыць кіраўнік праекта experty.by Зміцер Безкаравайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?