У кватэру да маці Тацяны Елавой у 8:40 раніцы 22 лютага званілі некалькі асобаў у чорнай форме
. Дома ў гэты час знаходзілася сястра Тацяны Алена. Паказаўшы службовае пасведчанне, аператыўнікі сталі дапытвацца пра Тацяну, папярэдзіўшы, што яе расшукваюць як сведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Калі Алена не змагла нічога ім паведаміць пра знаходжанне сястры, яны сталі пагражаць дзяўчыне ўсялякімі праблемамі ў жыцці і судовым пераследам.

Тацяна Елавая, вядомая як блогерка zmagarka некалькі год знаходзіцца за межамі Беларусі і ўдзелу ў акцыі пратэсту не брала.

Гаспадыня кватэры, таксама Тацяна Елавая, не выключае, што супрацоўнікі сілавых структур могуць вярнуцца да іх з ордарам на ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?