Прэм'ер-міністар украінскага ўраду Віктар Януковіч заявіў, што не паляваў на дзіка і лася ў беларускім запаведніку. Ён заявіў, што ў суботу 25 лістапада, калі ўся Ўкраіна згадавала ахвяраў генацыду ў 1930-х гадох, ён ставіў у беларускай вёсцы Янукі сьвечкі «за тых, хто загінуў ад Галадамору». У вёску Янукі прэм’ер прыехаў, каб ушанаваць памяць сваіх родных, якія там жылі.

Раней Тэлеграф паведамляў, што кіраўнікі беларускага і ўкраінскага ўрадаў – Сяргей Сідорскі і Віктар Януковіч – пасьпяхова папалявалі ў Нацыянальным запаведніку "Браслаўскія азёры». А Віктар Януковіч нават падстрэліў дзіка.

Тым часам украінская інфармацыйная кампанія УНІАН паведамляе, што Віктар Януковіч насамрэч меўся паляваць на лася, дзеля галавы з рагамі. Але не пашэнціла, да канца лістапада ўсе ласі рогі адкінулі. Тым ня менш Віктар Януковіч ўзяў у сваю афіцыйную паездку паляўнічыя стрэльбы, а беларускія мытнікі дазволілі іх правезьці. «Сапраўды, з самалёта выгружалі два чахлы паляўнічых стрэльбаў, але, што было ў іх, невядома», - пацьвердзілі факт правозу зброі для Віктара Януковіча ў Беларусь журналісты з прэм’ерскага пулу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?