Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый патрабуе неадкладнага ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі.

Такі пункт гледжання выказала ў інтэрв’ю «Прайм-ТАСС» пастаянны прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) у Беларусі Наталля Калядзіна. «Рост крэдытавання ў Беларусі ў 2011 г. працягвае заставацца вельмі значным, і неабходна зрабіць захады для яго запаволення, з тым каб паменшыць попыт на замежную валюту», — сказала Калядзіна.

Яна адзначыла, што ў 2010 г. адбылося рэзкае аслабленне грашова-крэдытнай і падаткова-бюджэтнай палітыкі ў Беларусі, а таксама значнае павышэнне заработнай платы ў рэальным выражэнні, што прывяло да павелічэння дэфіцыту рахунку па бягучых аперацыях. «Мы бачылі ў мінулым годзе і працягваем бачыць зараз, што разрыў фінансавання па аплатнаму балансу значны і попыт на замежную валюту перавышае яе прапанову», — сказала прадстаўнік МВФ.

Адказваючы на пытанне, якім чынам, на яе погляд, улады маюць намер спраўляцца з гэтай сітуацыяй, Калядзіна выказала здагадку: «У мінулым годзе ўлады вырашалі гэтую праблему шляхам замежных запазычанняў і вызначаных паступленняў ад прыватызацыі (у 2010 г. паступіў апошні транш «Газпрома» за пакет ў «Белтрансгазе»). Сёлета ўлады плануюць скараціць дэфіцыт па міжнародным гандлі, але мяркуюцца і паступленне даходаў ад прыватызацыі, а таксама запазычанні». «Мы лічым, што для скарачэння дэфіцыту гандлю патрабуецца макраэканамічная карэктоўка, — адзначае прадстаўнік МВФ. — Новыя замежныя пазыкі павінны садзейнічаць павелічэнню золатавалютных рэзерваў, што магчыма, толькі калі гандлёвы дэфіцыт пачне скарачацца. Гэта можа быць дасягнута толькі пасродкам узмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі і больш гнуткай курсавой палітыкі. Акрамя таго, замежнае фінансаванне небязмежныя і залежыць ад сітуацыі на міжнародных фінансавых рынках, якія цяпер хутка змяняюцца «. Яна падкрэсліла, што ўстаноўлены на 2011 г. калідор ваганняў беларускага рубля да кошыка валют (плюс-мінус 8%) прадастаўляе пэўныя магчымасці для правядзення гнуткай палітыкі курсаўтварэння.

Паводле словаў Калядзінай, адначасова з увядзеннем больш жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі павінны прымацца меры па ўзмацненні падаткова-бюджэтнай палітыкі, што дапаможа ў больш доўгатэрміновай перспектыве і вызваліць пэўны рэсурс для развіцця прыватнага сектара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?