Жыхар вёскі Зачэраўе Мёрскага раёна Мікалай Церавяйнен выйграў у «Суперлато» два мільярды рублёў. 22 лютага ў Мінску яму ўрачыста ўручылі выйгрыш.
Мікалай Церавяйнен з жонкай.
Мікалай — пенсіянер. Ён грамадзянін Расіі, у Беларусі мае від на жыхарства. У Зачэраўе, на радзіму маці, пераехаў жыць толькі паўтара года таму. Да таго жыў у Карэліі, працаваў у лясной гаспадарцы. Разам з ім у Беларусь прыехалі жонка і сын. Яшчэ тры дарослыя сыны засталіся жыць у Расіі.
Частку выйгрышу Церавяйнен пералічыў на дабрачынныя мэты — дваццаць мільёнаў рублёў Перабродскай